Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналісты-каталікі зь Беларусі, Расеі, Польшчы, Украіны, Латвіі і Італіі абмяркуюць будучыню рэлігійных СМІ.

У трохдзённай праграме — майстар-клясы, дыскусіі, круглыя сталы і прэс-канфэрэнцыі, паведамляе афіцыйны сайт рыма-каталіцкага касьцёла ў Беларусі.

Сярод іншых у кангрэсе ўдзельнічаюць:

  • мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч,
  • апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці,
  • біскуп Аляксандар Кашкевіч.

У першы дзень кангрэсу вядомы кінарэжысэр з Польшчы Кшыштаф Занусі выступіць з дакладам «Што каталіцкае, што хрысьціянскае, а што не» і дасьць майстар-кляс «Як сьведчыць праўду ў аўдыёвізуальных СМІ?»

Паводле інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў,у Беларусі выходзіць 5 каталіцкіх газэт і чатыры перадачы на мясцовым тэлебачаньні ў Менску, Гародні і Віцебску, працуюць два афіцыйныя інтэрнэт-сайты catholic.by і grodnensis.by, а таксама парафіяльныя сайты і блогі.


У Інтэрнэце выходзіць грэка-каталіцкая газэта Царква. Менска-Магілёўскай архідыяцызіяй засваныя два часопісы «Наша вера» і «Ave Maria».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG