Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сына Кадафі будуць судзіць ня ў Гаазе, а ў Лібіі


Сайф аль-Іслам Кадафі, 23.08.2011

Сайф аль-Іслам Кадафі, 23.08.2011

Лібійскі суд у горадзе Зінтан распачне ў верасьні разгляд справы сына зрынутага дыктатара Муамара Кадафі Сайфа аль-Іслама.

Прэсавы сакратар пракурора заявіў у чацьвер, што суд пачнецца нягледзячы на ордэр, выданы Міжнародным крымінальным судом у Гаазе, які патрабуе выдачы Сайфа аль-Іслама.

Генэральная пракуратура Лібіі заявіла, што расьсьледаваньне адносна закідаў на адрас малодшага Кадафі - завершанае. Суд у Гаазе раней выказаў сумневы ў тым, што Сайф аль-Іслам можа атрымаць справядлівы разгляд у Лібіі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG