Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рагачоў: Дашкевіча выклікалі ў КДБ


Грамадзкага актывіста кампаніі «Гавары праўду!» Дзяніса Дашкевіча з Рагачову 23 жніўня выклікалі ў мясцовы аддзел КДБ.

«Крыху больш за гадзіну таму мяне выпусьцілі. На мяне спрабуюць павесіць фінансавую махінацыю, зьвязаную з арганізацыяй вясельляў — што я браў грошы не ў рублях, а ў далярах, дапамагаў іншым прадпрымальнікам арганізоўваць гэтыя сьвяты. Патрабавалі падпісаць адпаведную паперу. Выклікалі таксама маю жонку й яшчэ дваіх чалавек, якія дапамагаюць мне рабіць незалежны сайт vrogacheve.ru», — заявіў «Свабодзе» Дашкевіч.

У КДБ Дашкевічу сказалі, што матэрыялы на яго перададуць у падатковую інспэкцыю.

Напярэдадні, 22 жніўня, Рагачоўская акруговая камісія № 45 не зарэгістравала Дзяніса Дашкевіча кандыдатам у Палату прадстаўнікоў — заявілі, што ў яго больш як з тысячы подпісаў толькі 50 сапраўдныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG