Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 24 жніўня: У Менску падсумоўваюць рэгістрацыю кандыдатаў, у Осла чытаюць прысуд Брэйвіку


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

УДЗЕНЬ...

...пераменная воблачнасьць, без ападкаў. Тэмпэратура: +21 – +23.
НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У вечаровым эфіры Свабоды перадачы «Экспэртыза», «Госьці Свабоды» і «Падарожжа».
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У Нацыянальным прэс-цэнтры ў Менску адбудзецца прэс-канфэрэнцыя аб выніках рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Пачатак у 12.00.

Польскі кінарэжысэр, сцэнарыст і прадусар Кшыштаф Занусі правядзе майстар-клясу для ўдзельнікаў Кангрэсу каталіцкіх СМІ ў будынку Вышэйшай духоўнай сэмінарыі ў Горадні.

У Осла ў Нарвэгіі будзе абвешчаны прысуд Андэрсу Брэйвіку. Брэйвік ўзяў на сябе адказнасьць за леташні выбух у Осла, ахвярамі якога сталі восем чалавек, і за страляніну ў моладзевым лягеры Працоўнай партыі на высьпе Ўтэя, у выніку якой загінулі 69 чалавек.

У Бэрліне канцлер Ангела Мэркель сустракаецца з прэм’ер-міністрам Грэцыі Антонісам Самарасам.

24 жніўня – Дзень незалежнасьці ва Ўкраіне.

* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1989 – Тадэвуш Мазавецкі становіцца першым некамуністычным прэм’ер-міністрам пасьляваеннай Польшчы.

1991 – Міхаіл Гарбачоў сыходзіць з пасады генэральнага сакратара КПСС.

У гэты дзень нарадзіліся:

1898 – Сцяпан Журык, дзяяч беларускага студэнцкага руху, вучоны-заоляг.

1899 – аргентынскі пісьменьнік Хорхэ Люіс Борхэс.

1906 – Юльян Саковіч, дзяяч нацыянальна-вызваленчага руху, актывіст Таварыства Беларускай Школы і Камуністычнай Партыі Заходняй Беларусі, Беларускай Народнай Самапомачы, сябар ЦК Беларускай Незалежніцкай Партыі.

1929 – лідэр Палестыны Ясір Арафат.

У гэты дзень памерлі:

1990 – расейскі пісьменьнік Сяргей Даўлатаў.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Добра ісьці, калі клічуць. Жах – калі ня клічуць. Аднак лепш за ўсё, калі клічуць, а ты не ідзеш».

Сяргей Даўлатаў
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ “СВАБОДЫ”:

Зьміцер Дашкевіч паведаміў адвакату пра катаваньні

"Залатую галаву" Кадафі штурхалі нагамі
XS
SM
MD
LG