Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як выжыць у турме: Бандажэўскі адказвае на пытаньні чытачоў


За час публікацыі на нашым сайце брашуры «Як выжыць у турме» прафэсар Юрый Бандажэўскі атрымаў каля 50 пытаньняў, якія закраналі самыя розныя аспэкты жыцьця і выжываньня ў турме і на волі.

Спасылаючыся на сваю вялікую занятасьць, прафэсар Бандажэўскі паабяцаў адказаць спачатку на «тэхнічныя пытаньні» ўдзельнікаў дыскусіі (як выконваць практыкаваньні, у якой пасьлядоўнасьці і г.д.), а на ўсё астатняе (такіх пытаньняў больш за 40) даць адказ пазьней.

У пятніцу 24 жніўня вы зможаце пазнаёміцца з гэтымі адказамі на нашым сайце. Сярод пытаньняў:

-ці дапамагла выпакутаваная Бандажэўскім сыстэма ня толькі яму, але і іншым;

- наколькі ўплывае чарнобыльскі фактар на здароўе вязьняў, у тым ліку рэпрадуктыўнае;

- ці ўзьдзейнічае экалёгія на псыхічны стан чалавека і чым адрозьніваецца дэпрэсія ў турме ад дэпрэсіі на волі;

- што такое сэксуальная энэргія, пра якую згадваецца ў комплексе энэргетычных практыкаваньняў;

- ці хадзіў прафэсар на споведзі да турэмных сьвятароў

- ці ўжываў ён чыфір

і шмат чаго іншага...
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG