Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Не паказвайце прынца Гары голым!


Скрыншот з сайту tmz.com

Скрыншот з сайту tmz.com

Каралеўская сям’я Вялікабрытаніі папярэдзіла газэты аб недапушчальнасьці публікацыі фатаграфій, на якіх голы прынц Гары забаўляцца з сябрамі і сяброўкамі падчас вакацыяў у Лас-Вэгасе.

Прадстаўнік Букінгемскага палацу пацьвердзіў, што адпаведны зварот быў накіраваны ў Брытанскую камісію па разглядзе скаргаў у сфэры СМІ – з просьбай устрымацца ад публікаваньня здымкаў. У дакумэнце гаворыцца, што абнародаваньне фатаграфій парушае права прынца Гары на прыватнасьць асабістага жыцьця.

Фотаздымкі ўпершыню зьявіліся на амэрыканскім сайце tmz.com, прысьвечанаму падзеям з жыцьця знакамітасьцяў. Паводле камэнтатараў, публікацыя фатаграфій аб асабістым жыцьці прынца Гары выклікае засьцярогі адносна надзейнасьці аховы 27-гадовага брытанскага пілёта, які служыў у Аўганістане ў 2008 годзе.
XS
SM
MD
LG