Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель і Клінтан — найбольш уплывовыя жанчыны ў сьвеце


Хілары Клінтан і Ангела Мэркель
Хілары Клінтан і Ангела Мэркель

У найноўшым рэйтынгу «100 найбольш уплывовых жанчын сьвету», складзеным часопісам Forbes, першае месца прыпала канцлеру Нямеччыны Ангеле Мэркель (58 гадоў).

На другім месцы апынулася сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Гілары Клінтан (64 гады).

У першай дзясятцы найбольш уплывовых жанчын на сьвеце, паводле экспэртаў Forbes, знаходзяцца яшчэ:

  • прэзыдэнт Бразыліі Дзілма Русэф (64 гады);
  • Мэлінда Гэйтс (48), сустаршыня Bill & Melinda Gates Foundation;
  • галоўны рэдактар New York Times Джыл Абрамсан (58);
  • Соня Гандзі (65), старшыня Індыйскага нацыянальнага кангрэсу, кіроўнай партыі ў Індыі;
  • Мішэль Абама (48), першая лэдзі ЗША;
  • Крыстын Лягард (56), выканаўчы дырэктар Міжнароднага валютнага фонду;
  • Джанэт Напалітана (54), сакратар унутранай бясьпекі ЗША;
  • Шэрыл Сандбэрг (42), адзін з дырэктараў кампаніі Facebook.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG