Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукін заклікае Пуціна разабрацца з «праваслаўнымі дружынамі»


Упаўнаважаны па правах чалавека ў Расеі Уладзімір Лукін не выключыў, што падасьць скаргу на прысуд Pussy Riot, калі Масгарсуд пакіне ў сіле рашэньне Хамоўніцкага суда.

17 жніўня суд прысудзіў трох удзельніц гурту да двух гадоў калёніі агульнага рэжыму па абвінавачаньні ў хуліганстве па матывах рэлігійнай нянавісьці за ўдзел у так званым панк-набажэнстве ў храме Хрыста Збаўцы.

Лукін заявіў, што лічыць прысуд празьмерным, а саму акцыю не злачынствам, а правінай.

Расейскі амбудсмэн заклікаў таксама прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна як гаранта Канстытуцыі разабрацца з ініцыятывай аб стварэньні праваслаўных дружынаў. Па словах Лукіна, ён надзвычай заклапочаны гэтай прапановай.

Учора лідэр руху «Сьвятая Русь» Іван Атракоўскі заявіў, што добраахвотныя праваслаўныя дружыны пачынаюць патруляваньне ў Маскве і Маскоўскай вобласьці, каб абараніць праваслаўныя сьвятыні і храмы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG