Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сьвеце расьце колькасьць ахвяраў «ліхаманкі Заходняга Нілу»


У ЗША колькасьць людзей, якія заразіліся так званым «вірусам Заходняга Нілу», за апошні тыдзень павялічылася больш чым на 60 працэнтаў. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі міністэрства аховы здароўя ЗША.

Паводле дадзеных амэрыканскага цэнтру па кантролі і прафіляктыцы захворваньняў, у гэтым годзе было зарэгістравана 1118 выпадкаў гэтага захворваньня, больш за сорак чалавек памерлі. Толькі за апошні тыдзень захварэлі каля 700 чалавек і памерлі 36.

Паведамляецца, што федэральныя ўлады пастаўленыя ў тупік імклівым распаўсюджваньнем гэтай хваробы.


Больш за палову хворых у гэтым годзе — жыхары Тэхасу, аднак цяпер «вірус Заходняга Нілу» знойдзены ў 47 штатах, у 38 зь іх гэта захворваньне зарэгістравана ў людзей.


Ва Ўсходняй Эўропе таксама вірус імкліва распаўсюджваецца. Напрыклад, у Расеі у Валгаградскай вобласьці знаходзіцца каля 100 чалавек з падобным дыягназам, двое ўжо памерлі.

Пераносчыкамі вірусу зьяўляюцца камары, а таксама птушкі і грызуны. Ліхаманка Заходняга Нілу мае выразную сэзоннасьць — з чэрвеня па кастрычнік, калі ўмовы для распаўсюду камароў найбольш спрыяльныя.

Упершыню вірус ліхаманкі заходняга Нілу быў знойдзены ў Угандзе ў крыві хворай жанчыны ў 1937 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG