Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына абвінаваціла партыі ў авантурызьме


Лідзія Ярмошына

Лідзія Ярмошына

Вылучаючы кандыдатамі ў дэпутаты беспрацоўных, палітычныя партыі Беларусі праяўляюць самы сапраўдны авантурызм, заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Заява была агучаная ў часе online-канферэнцыі ў «Народнай газеце», паведамляе БелТА.

Адказваючы на пытаньне, чаму сярод прэтэндэнтаў на месца ў беларускім парлямэнце даволі шмат людзей, якія нідзе не працуюць, Лідзія Ярмошына сказала, што гэта ў асноўным пратэжэ палітычных партый:

«Відаць, ім не хапае колькаснага складу, аўтарытэтных людзей, з кар’ерай, якая склалася, таму яны вылучаюць любых жадаючых, зусім не клапоцячыся пра тое, наколькі гэтыя асобы здольныя быць выбранымі».

Такую перадвыбарчую тактыку палітычных партый старшыня ЦВК ахарактарызавала як самы сапраўдны авантурызм:

«Дзейнічае прынцып: увяжамся ў барацьбу, а там паглядзім».

Лідзія Ярмошына нагадала, што сярод патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты больш за ўсё прадстаўнікоў палітычных партый — каля 50%. Пры гэтым яна ня выключыла, што некаторыя партыйцы будуць выбываць з парлямэнцкай кампаніі ня толькі праз памылкі пры падачы дакумэнтаў на рэгістрацыю, але і па ўласным жаданьні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG