Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Грэцыі: краіне патрэбна «перавесьці дыханьне»


Прэм'ер-міністр Грэцыі Антоніс Самарас
Прэм'ер-міністр Грэцыі Антоніс Самарас

Грэцыі жыцьцёва неабходна дадатковы час для таго, каб учыненыя захады па скарачэньні бюджэтных выдаткаў далі вынік і прывялі да росту эканомікі.

Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Грэцыі Антоніс Самарас у інтэрвію нямецкай газэце Bild — напярэдадні сустрэчы з лідэрамі Нямеччыны і Францыі.

Паводле Самараса, для выратаваньня ад банкруцтва Афінам больш не патрэбныя дадатковыя грошы ад Эўразьвязу, аднак неабходны час для таго, каб «перавесьці дыханьне» пасьля радыкальных скарачэньняў дзяржаўных выдаткаў. Ён выказаў надзею, што бліжэйшым часам партнэры Грэцыі ня будуць вылучаць дадатковых патрабаваньняў для атрыманьня чарговых траншаў крэдытаў МВФ і ЭЗ.

Чакаецца, што падчас перамоваў у сераду — з кіраўніком Эўрагрупы Жанам-Клодам Юнкерам і ў канцы тыдня — з Франсуа Аляндам і Ангелай Мэркель — грэцкі прэм’ер закране пытаньне аб падаўжэньні на 2 гады тэрміну, дадзенага Грэцыі на скарачэньне бюджэтнага дэфіцыту да памеру, прадугледжанага пагадненьнямі з крэдыторамі. Нямеччына ў дадзены момант выступае супраць гэтай ідэі.

У інтэрвію газэце Bild Самарас таксама выказаўся рэзка супраць магчымага выхаду Грэцыі з эўразоны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG