Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У актывіста знайшлі выданьні пра байкот і аштрафавалі на 300 тысяч


Віктар Бодзін

Віктар Бодзін

У яго былі з сабой два выданьні, прысьвечаныя байкоту выбараў.

Кастрычніцкі суд Менску пакараў штрафам у трыста тысяч рублёў актывіста грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Віктара Болдзіна. Актывіста прызналі вінаватым у тым, што ён мацюкаўся і паводзіў сябе задзірліва на сталічным чыгуначным вакзале. Паводле Віктара Болдзіна, судзіў яго судзьдзя з прозьвішчам Германовіч. Сваёй віны актывіст не прызнаў.

Віктара Болдзіна затрымалі 22 жніўня раніцай пры ўваходзе на станцыю мэтро «Плошча Леніна». Пры вобшуку ў яго знайшлі два выданьні, прысьвечаныя байкоту выбараў. Пасьля складаньня пратаколу пра адміністрацыйнае правапарушэньне міліцыянты завезьлі яго ў Кастрычніцкі суд. Пад вартай актывіст прабыў больш за шэсьць гадзінаў.

Актывіст заяўляе, што ў цягніку з Магілёва ён гутарыў з адным з пасажыраў пра выбары й палітычную сытуацыю ў краіне. Ён дапускае, што нехта мог паведаміць міліцыі пра гэтую гутарку, што й дало падставы яго затрымаць.
XS
SM
MD
LG