Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея. Атэістычныя дружыны ў адказ на праваслаўныя


У адказ на паведамленьне пра пачатак патруляваньня ў Маскве і Маскоўскай вобласьці добраахвотнымі праваслаўнымі дружынамі праваабаронца Людміла Аляксеева прапанавала стварыць атэістычныя дружыны.

Паводле словаў Аляксеевай, стварэньне праваслаўных дружын супярэчыць Канстытуцыі. Яна нагадала, што Расея – шматканфэсійная і транснацыянальная краіна, дзе праваслаўе не зьяўляецца дзяржаўнай рэлігіяй.

На думку праваабаронцы, калі створаныя рухам «Сьвятая Русь» дружыны будуць ахоўваць праваслаўныя сьвятыні, то іншым рэлігіям таксама спатрэбіцца ахова.

Лідэр руху Іван Атракоўскі паведаміў, што дружыньнікі будуць ахоўваць праваслаўныя сьвятыні і сьвятароў у супрацоўніцтве з паліцыяй і ў рамках закону.

Аб пагрозе бясьпекі праваслаўных сьвятароў і храмаў у сувязі са справай Pussy Riot заявіла напярэдадні Расейская праваслаўная царква.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG