Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня «Советская Белоруссия — Беларусь сегодня» апублікавала інтэрвію са старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіяй Ярмошынай.

Прапануем пераклад некаторых адказаў старшыні ЦВК.


Пра якасьць кандыдатаў

Вы ведаеце, калі б мне далі магчымасьць зьмяніць выбарчае заканадаўства, я б абавязкова ўвяла норму, што ня можа абірацца чалавек, які ня мае легальных крыніц даходу на тэрыторыі нашай краіны.

Пра міжнародных назіральнікаў

Калі ў Нямеччыну, дзе пражывае 80 мільёнаў чалавек, едзе місія з 15 чалавек, а ў Беларусь, дзе пражывае 9 мільёнаў, іх 700, вы самі разумееце, што задачы ў кожнай назіральнай місіі розныя.

Пра назіраньне БДІПЧ

Разумееце, калі трапляеш туды, то сутыкаесься з такой ўзгодненай, такой бюракратычнай і такой бяздушнай пазыцыяй, калі ты адзін супраць глухой бэтоннай сьцяны. Цябе, я маю на ўвазе ўсіх прадстаўнікоў краін СНД, проста не хочуць слухаць. Яны дамовіліся да таго, што неабходна ўвесьці табу на некаторыя рэчы, напрыклад, нельга лаяць і наогул крытыкаваць Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека. Ну вось такая дэмакратыя ў дзеяньні ... Нельга і ўсё! Яны ніколі не памыляюцца.

Калі я знаходзілася ў Вене, а ў гэты час сакратар Цэнтрвыбаркаму выказаўся, што, на яго погляд, наогул не трэба было запрашаць назіральнікаў, кіраўніцтва АБСЭ было шакаванае. Як гэта,старшыня кажа, што трэба, а сакратар адважыўся выказаць нешта супрацьлеглае. Больш за тое, яны прызналіся, што не чакалі, наколькі ў Беларусі адсутнічае субардынацыя, я даслоўна цытую дырэктара БДІПЧ. Таму, на мой погляд, уся іх дэмакратыя - гэта вельмі добра арганізаваная бюракратыя, пры нейкай гульні з грамадзкасьцю і сродкамі масавай інфармацыі. Гэта страшная рэч, ёй супрацьстаяць немагчыма. Яна зьнішчыць любога, хто трапіцца на яе шляху, вось гэтай сваёй агульнай кансалідаванасьцю.



Пра міжнародныя стандарты выбараў

Ну давайце адразу скажам, што няма ніякіх міжнародных стандартаў. Ёсьць нейкія правілы, запісаныя ў той самы Капэнгагенскі дакумэнт, які зьявіўся ў 1990 годзе спэцыяльна пад развал Савецкага Саюзу. І перш за ўсё пад выбары. Там быў просьценькі запіс, скажам так — дзяржавы пагадзіліся, што запрашэньне міжнародных назіральнікаў падвышае празрыстасьць, дэмакратычнасьць і аўтарытэт выбараў. Усё. Дзяржавы пагадзіліся, і Савецкі Саюз перш за ўсё. Тады, ня будзем забываць, ён бег наперадзе цягніка разам з Гарбачовым.

Але атрымалася так, што большасьць заходніх дзяржаў наогул не зьбіраліся гэты дакумэнт выконваць. Ён створаны для нас, тых самых «дзікуноў» савецкіх, якія толькі-толькі пачынаюць спасьцігаць асновы дэмакратыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG