Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэгістрацыя кандыдатаў: сытуацыя ў рэгіёнах


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Паводле дадзеных Цэнтрвыбаркаму, у сярэднім на адну выбарчую акругу ( іх у краіне 110) вылучана па 4-5 чалавек. Безальтэрнатыўных акругаў пакуль няма, хаця старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына загадзя, яшчэ 17 жніўня папярэдзіла, што «на цяперашніх парлямэнцкіх выбарах многім патэнцыйным кандыдатам у дэпутаты будзе адмоўлена ў рэгістрацыі».

Досьвед мінулых парлямэнцкіх выбараў сьведчыць, што на гэтым этапе адсеў складае 25 працэнтаў.

Усяго ў 110 акруговых выбарчых камісій паступіла 597 камплектаў дакумэнтаў ад патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты.

Палітычнымі партыямі вылучана 265 кандыдатаў у дэпутаты:
  • Беларуская партыя левых «Справядлівы сьвет» плянуе зарэгістраваць 32 сваіх вылучэнцаў, альбо 4,5% ад агульнай колькасьці прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат;
  • Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) — 15, ці 2,5%;
  • Беларуская сацыяльна-спартовая партыя — 1, ці 0,2%;
  • Камуністычная партыя Беларусі — 23, ці 3,9 %;
  • Лібэральна-дэмакратычная партыя — 93, ці 3,9%;
  • Аб’яднаная грамадзянская партыя — 48, ці 8%;
  • Партыя «Беларускі народны фронт» — 34, ці 5,7%;
  • Рэспубліканская партыя працы й справядлівасьці — 19, ці 3,2%.


МАГІЛЁЎШЧЫНА

У гэтым рэгіёне на 13 дэпутацкіх месцаў прэтэндуюць 56 вылучэнцаў. Найбольшая колькасьць дакумэнтаў на рэгістрацыю прадставілі палітычныя парты — 33, грамадзяне шляхам збору подпісаў — 25, працоўныя калектывы −10.

У Шклове чакае рэгістрацыі намесьнік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

У Круглым вылучэнка ад партыі левых «Справядлівы сьвет» Зінаіда Мілешчанка (яе падтрымлівае грамадзянская кампанія «Гавары праўду!»).

У Горках незалежны вылучэнец — эканаміст Андрэй Юркоў.

У Хоцімску — сябра партыі БНФ Валер Каранкевіч, яго падтрымлівае грамадзянская кампанія «Гавары праўду!»

У Магілёве пасьведчаньне кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў чакаюць старшыня абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Шанцаў.

Па адной з ім акрузе вылучаецца і актывіста «Гавары праўду!» Аксана Зарэўская.

Акрамя іх у акругах абласнога цэнтру балятуюцца на дэпутацтва — Леанід Падбярэцкі, яго падтрымлівае кампанія «Гавары праўду!», актывіст руху «БНФ «Адраджэньне» Ўладзімер Пунчанка ды паплечнік палітвязьня Мікалая Статкевіча Аляксандар Ірхо.

У Быхаве — актывіст партыі БНФ Сяргей Антонаў.

У Бабруйску — актывістка «Гавары праўду!» Аксана Самуйлава, лідар Свабоднага прафсаюзу Беларускага Міхаіл Кавалькоў, а таксама двое прыхільнікаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі — Мацьвей Хатары й Андрэй Казлоў.

У выбарчых акругах акрамя названых вылучэнцаў чакаюць рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты яшчэ каля дзясятка актывістаў ад апазыцыі


ГАРАДЗЕНШЧЫНА


Дакумэнты на рэгістрацыю па 13 акругах у Гарадзенскай вобласьці падалі ўсяго 42 вылучэнцы, сярод іх шляхам збору подпісаў 10 чалавек, 23 чалавекі вылучаныя ад палітычных партый, шляхам збору подпісаў і адначасова вылучэньнем ад працоўных калектываў — 8 чалавек, палітычнымі партыямі і працоўнымі калектывамі сумесна вылучаны 1 чалавек.

ВІЦЕБШЧЫНА


На 14 дэпутацкіх месцаў вылучана 61 чалавек. У іх ліку 34 прадстаўнікі ад палітычных партыяў. Шляхам збору подпісаў вылучылі сябе 13 чалавек, яшчэ 14 падмацавалі збор подпісаў вылучэньнем ад працоўных калектываў.

Ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі вылучаюцца 14 чалавек, ад Партыі левых «Справядлівы сьвет» — 5 чалавек, па 4 чалавекі ад АГП, Партыі БНФ і Партыі працы і справядлівасьці, 2 чалавекі ад Камуністычнай партыі Беларусі, 1 прадстаўнік — ад БСДП (Грамада)

У ліку вылучэнцаў на кандыдатаў 8 жанчын і двое маладых людзей ва ўзросьце да 30 год.

Усяго ў 110 акруговых выбарчых камісій паступіла 597 камплектаў дакумэнтаў ад патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты.


МЕНШЧЫНА


У гэтым рэгіёне на 17 дэпутацкіх месцаў вылучаны 67 кандыдатаў. У іх ліку 14 жанчынаў, моладзь да 30 гадоў — 9 чалавек. Таксама дакумэнты на рэгістрацыю падалі 16 дзейных дэпутатаў мясцовых Саветаў й таксама 4 з тых, хто раней зьяўляўся дэпутатам палаты прадстаўнікоў. У сьпісе прэтэндэнтаў таксама 12 працаўнікоў прамысловасьці, транспарту і сфэры будаўніцтва, 11 прадпрымальнікаў, 5 пэнсіянэраў.


БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНА


Дакумэнты на рэгістрацыю ў акруговыя камісіі (усяго іх тут 16) падалі 7 прадстаўнікоў Партыі БНФ, па 5 сябраў БСДП (Грамада) і Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет», а таксама 4 — ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП). У абласным цэнтры агульная колькасьць прадстаўнікоў апазыцыі, якія жадаюць стаць кандыдатамі ў дэпутаты склала 9 чалавек.

Акрамя таго, чакаюць рэгістрацыі яшчэ некалькі актывістаў, якія не належаць да палітычных партыяў і вылучаліся як незалежныя прэтэндэнты.

ГОМЕЛЬШЧЫНА


На Гомельшчыне ў 17 выбарчых акругах на дэпутацкі мандат прэтэндуюць 68 чалавек. Найбольшую колькасьць дакумэнтаў для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты прадаставілі палітычныя партыі — 37. Працоўныя калектывы вылучылі 17 кандыдатур. Яшчэ 14 чалавек скарысталіся правам збору подпісаў. Звыш паўтара дзясятка асобаў зь ліку тых, каго падтрымліваюць улады, скарысталіся двайным вылучэньнем — і ад працоўных калектываў, і шляхам збору подпісаў.

У Гомельскай-Сельмашаўскай акрузе № 32 ад працоўных калектываў і шляхам збору подпісаў вылучаны кандыдатам у дэпутаты генэральны дырэктар ВА «Гомсельмаш», пэнсіянэр па ўзросце Валер Жмайлік. Мяркуецца, што ў дэпутацкім крэсьле ў верасьні ён заменіць іншага пэнсіянэра — былога старшыню Гомельскага гарвыканкама Аляксандра Бяляева, які адсядзеў адну кадэнцыю ў Палаце прадстаўнікоў і якога цяпер пасунулі ў бок.

Галоўны ўрач абласнога кардыялагічнага дыспансэра, цяперашняя дэпутатка аблсавета і член Савета Рэспублікі пэнсіянэрка Ганна Лапаціна балятуецца ў Гомельскай-Прамысловай выбарчай акрузе № 35. Яна таксама вылучана працоўным калектывам і шляхам збору подпісаў і мае замяніць у парлямэнце былую кіраўніцу адміністрацыі Савецкага раёна Таццяну Філімончык. У Палату яе прасунулі чатыры гады таму, калі ёй было амаль 59 гадоў.

Пасьля двайнога вылучэньня падала дакумэнты на рэгістрацыю ў Жыткавіцкай выбарчай акрузе № 39 старшыня абласнога суду, пэнсіянэрка па ўзросьце Людміла Міхалькова.

У Рэчыцы ўлады падтрымліваюць вылучэньне кандыдатам у парлямэнт дырэктара метызнага завода Адама Вашкову, які таксама мае пэнсійны ўзрост.

Апрача таго, на дэпутацкі мандат у рэгіёне прэтэндуюць старшыні Жлобінскага й Рэчыцкага выканкамаў Леанід Апанасюк і Пётар Шостак, старшыня Сьветлагоркага райсавету Галіна Філіповіч, памочнік прэзыдэнта, галоўны інспэктар па Гомельскай вобласьці Ігар Пракапенка, дзейны дэпутат парлямэнту Сяргей Канопліч зь Ельску.

Ад палічных структураў найбольшую колькасьць прадстаўнікоў у парлямэнт вылучыла Ліберальна-дэмакратычная партыя — 16 асобаў,

Аб’яднаная грамадзянская партыя — 7, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці — 6, партыя левых «Справядлівы сьвет» — 5, КПБ — 2, БНФ — 1.

Самая высокая канкурэнцыя ў чатырох акругах — Гомельскай-Сельмашаўскай № 32, Гомельскай-Савецкай № 34, Жлобінскай № 40 і Мазырскай № 42, дзе на дэпутацкі мандат прэтэндуюць па 5 вылучэнцаў. У астатніх акругах — па
XS
SM
MD
LG