Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цярэшчанка: падзеньне аб’ёмаў вытворчасьці ў Беларусі будзе рэзка нарастаць


Паводле экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Віктара Цярэшчанкі, Беларусь апынулася не гатовай да ўступленьня Расеі ва ЎГА. Гэта тычыцца экспарту прадукцыі беларускага машынабудаваньня ды іншай на расейскі рынак.

«У нас узьнікне сур’ёзная канкурэнцыя як па саміх таварах, так і па цане тавараў. Цяпер Расея становіцца даступнай тэрыторыяй для пастаўкі туды прадукцыі зь любой кропкі сьвету. У сувязі з памяншэньнем на 5-10 пунктаў мытных пошлін узьнікне канкурэнцыя з вытворцамі Рэспублікі Беларусь. Па шэрагу найперш машынабудаўнічай прадукцыі — ад менскіх халадзільнікаў да сельгасмашынабудаваньня — мы амаль па нулях, і нават у шэрагу выпадкаў прымяняем дэмпінгавыя цэны. У зьвязку з гэтым вытворцы атрымаюць страты альбо будуць гандляваць са стратамі. Гэта вельмі важны момант. І мы сёньня ня зможам захаваць гэты рынак, а гэта азначае — будзем яго губляць. А гэта азначае — будзем згортваць уласныя аб’ёмы вытворчасьці альбо будзем мець на складах вялікую масу тавараў — зьмярцьвелай працы людзей. Таму гэта жаласна для Беларусі. І тыя пагадненьні, якія могуць быць на ўзроўні ўрадаў Беларусі і Расеі, ня вырашаць гэтых пытаньняў. Як вынік — гэта падзеньне аб’ёмаў вытворчасьці, страты, якія будуць рэзка нарастаць у найбліжэйшыя месяцы», — заявіў Цярэшчанка «Свабодзе».
XS
SM
MD
LG