Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: адстаўка Мартынава адбылася зь яго ініцыятывы


Сяргей Мартынаў, Уладзімер Макей

Сяргей Мартынаў, Уладзімер Макей

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў аб адсутнасьці ў беларускай зьнешняй палітыцы «сур’ёзных правалаў і праколаў, якія б маглі нэгатыўна адбіцца на лёсе нашай дзяржавы».

«І гэта нягледзячы на велізарны ціск з боку асобных дзяржаў з-за правядзеньня намі незалежнага зьнешнепалітычнага курсу і абароны нашых нацыянальных інтарэсаў», — заявіў Лукашэнка.

22 жніўня Лукашэнка прадставіў Уладзімера Макея на пасадзе міністра замежных спраў.

Кіраўнік краіны адзначыў, што адстаўка былога кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства Сяргея Мартынава адбылося па яго ініцыятыве, перадае Інтэрфакс.


Лукашэнка паведаміў, што Сяргей Мартынаў «адносна даўно выказаў пажаданьне папрацаваць на іншай рабоце».

«Гэта адстаўка была яго ініцыятывай. Прычым, яна выглядала вельмі годна, па-мужчынску, асабліва — матывацыя. Гэта разумны чалавек. У мяне асабіста ён і яго дзеяньні ніколі не выклікалі алергіі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён сказаў, што доўга разважаў, каго прызначыць на пасаду кіраўніка МЗС.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG