Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрыманы актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Віктар Болдзін


Віктар Болдзін, архіўнае фота

Віктар Болдзін, архіўнае фота

У Менску затрыманы актывіст грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» з Магілёва Віктар Болдзін. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Алена. Паводле яе, Віктар утрымліваецца ў пастарунку на чыгуначным вакзале Менску. Затрымалі яго на ўваходзе ў мэтро.

Сам жа актывіст паведаміў «Свабодзе», што ў цягніку з Магілёва ён гутарыў з адным з пасажыраў пра выбары й палітычную сытуацыю ў краіне. Ён дапускае, што нехта мог паведаміць міліцыі пра гэтую гутарку.

Пры вобшуку ў яго знайшлі некалькі выданьняў пра байкот выбараў і нумар газэты «Народная воля». Цяпер міліцыянты перапісваюць ягоныя пашпартныя зьвесткі. Што яму інкрымінуюць ня кажуць. Паводзяць міліцыянты сябе з актывістам карэктна.
XS
SM
MD
LG