Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 22 жніўня: суд над актывісткамі БХД, канцэрт Neuro Dubel, Расея ўступае ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю


Аляксандар Кулінковіч (Neuro Dubel)
Аляксандар Кулінковіч (Neuro Dubel)

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е

Па ўсёй краіне сонечна, без ападкаў, на ўсходзе +12-13, на захадзе - +19-22, у Менску - +14-16.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У судзе Савецкага раёна Мінска пачнецца суд над актывісткамі Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Галінай Каржанеўскай і Інай Лойкай. Сярод абвінавачваньняў - удзел у пікетах за байкот выбараў і збор подпісаў за вызваленьне палітвязьняў.
Пачатак у 10.00.

У Нацыянальным прэсавым цэнтры – прэсавая канфэрэнцыя "Разьвіцьцё лічбавага тэлебачання ў Рэспубліцы Беларусь".
Пачатак у 11.00.

У менскім клюбе "Гудвін" - вялікі сольны канцэрт да дня стварэньня гурту Neuro Dubel. Спэцыяльныя госьці - экс-удзельнікі гурту Максім Івашын і Максім Паравы.
Пачатак у 20.00.

Жэнэва, Расея ўступае ўва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю

Кішынёў, візыт канцлера Нямеччыны Ангелы Мэрэль у Малдову
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1456 — прынцам Валахіі стаў Улад Дракула, вядомы па легендах аб вампірах
1846 — Нью-Мэксыка ўключаная ў склад ЗША
1864 — падпісаная Першая Жэнэўская канвэнцыя, створанае таварыства Чырвонага крыжа
1932 — першыя экспэрымэнты British Broadcasting Company з тэлевізійным вяшчаньнем
1941 — Другая сусьветная вайна: пачатак блякады Ленінграду
1989 — Літва абвясьціла незаконнай анэксію краіны Савецкім Саюзам
1991 — пасьля правалу спробы дзяржаўнага перавароту ў СССР прэзыдэнт Міхаіл Гарбачоў, часова адхілены ад кіраваньня, вярнуўся ў Маскву; змоўшчыкі арыштаваныя
У ГЭТЫ ДЗЕНЬ НАРАДЗІЛІСЯ

1862 — Клод Дэбюсі, францускі кампазытар
1902 — Лені Рыфэншталь, нямецкая кінарэжысэрка
1904 — Дэн Сяопін, кіраўнік КНР з 1976 году па сярэдзіну 90-х гадоў
1920 — Рэй Брэдбэры, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст
У ГЭТЫ ДЗЕНЬ ПАМЕРЛІ

1898 — Альгерд Абуховіч, беларускі паэт, перакладчык
1922 — Майкл Колінз, ірляндзкі палітык, змагар за незалежнасьць
1978 — Піліп Пестрак, беларускі паэт, празаік, публіцыст, крытык
1988 — Віталь Вольскі, беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзеяч; кандыдат філялягічных навук
Цытата на памяць

Першае, што даведваесься ў жыцьці – што ты дурань. Апошняе – што дурнем і застаўся.

Рэй Брэдбэры

МІНУС 365

Што зь Лібіяй пасьля Кадафі?

Акцыя «Стоп-бэнзін» 22 жніўня. Онлайн-рэпартаж

За час крызісу беларусы забралі з банкаў 1,2 мільярда даляраў

Менская міліцыя папярэджвае і запалохвае
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG