Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Вялічкін абразіўся на Лідзію Ярмошыну


Уладзімер Вялічкін
Уладзімер Вялічкін
Берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін — назізральнік пры пры акруговай камісіі па Берасьцейскай Цэнтральнай акрузе № 2. Старшыня гэтай камісіі адмовіла яму ў азнаямленьні з матэрыяламі пра вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты. Вялічкін паскардзіўся ў ЦВК.

У адказе за подпісам старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай паведамляецца, што назіральніку ў азнаямленьні з пратаколамі паседжаньняў камісіі адмоўлена небезпадстаўна:

«Інфармацыя, якая ўтрымліваецца ў скарзе, сьведчыць пра тое, што вы як назіральнік ня ведаеце сваіх правоў, прадугледжаных выбарчым заканадаўствам», — адказвае Вялічкіну Лідзія Ярмошына.

Паводле старшыні ЦВК , што часткі 4 і 5 артыкулу 13 Выбарчага кодэксу не даюць права назіральніку «патрабаваць у акруговай камісіі азнаямленьня з матэрыяламі па вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты, прадастаўленьня пратаколаў паседжаньня акруговай камісіі».

Вялічкін: «Я лічу гэты адказ несур’ёзным, заканадаўства мне не забараняе знаёміцца з матэрыяламі камісіі.

Адказам, што я не валодаю заканадаўствам, Лідзія Ярмошына мяне абражае. Абражае і ўсіх тых выбарцаў, якія мяне накіравалі назіральнікам.

Яна піша, што дзеяньні старшыні камісіі Галіны Янгаленка правільныя. То няхай мне Лідзія Ярмошына пакажа ў заканадаўстве, што я не магу знаёміцца з дакумэнтацыяй, якая вядзецца ў камісіі. Я ў Выбарчым кодэксе гэтага ня бачу, як ня бачу і ў дапаможніку для выбарчых камісій, выдадзеным у ЦВК. Калі я не магу пацьвердзіць дакумэнтальна інфармацыю, якую агучвае старшыня выбарчай камісіі, то я стаўлю пад сумнеў увесь гэты выбарчы працэс».

Уладзімер Вялічкін накіраваў у адказ зварот у ЦВК, у якім тлумачыць, што забарона знаёміцца з дакумэнтамі выбарчай камісіі супярэчыць рэалізацыі прынцыпу адкрытасьці і галоснасьці, замацаванага ў Выбарчым кодэксе.

Акрамя таго, спадар Вялічкін рыхтуецца абскарджваць дзеяньні старшыні акруговай выбарчай камісіі Галіны Янгаленка ў абласным судзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG