Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туркмэністан перастаў быць аднапартыйнай дзяржавай


У Туркмэністане створаная другая па ліку партыя.

Адбыўся ўстаноўчы з’езд партыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў. Да гэтага Туркмэністан заставаўся апошняй аднапартыйнай дзяржавай на постсавецкай прасторы. Адзіную ў краіне Дэмакратычную партыю ўзначальваў спачатку Сапармурат Ніязаў, пазьней Гурбангулы Бердымухамедаў.

Новая партыя, як паведамляецца, не будзе апазыцыйнай. Уступіць у яе можна кожны грамадзянін, старэйшы за 18 гадоў, які падзяляе яе статутныя мэты, і не абавязкова прадпрымальнік.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG