Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан патрабуе ад Беларусі затрымаць брата Бакіева


Жанібек Бакіеў у Менску. Фота Міхася Пашкевіча.

Жанібек Бакіеў у Менску. Фота Міхася Пашкевіча.

«МЗС Кіргізстана накіравала на адрас МЗС Беларусі вэрбальную ноту. У ёй акцэнтуецца ўвага на тым, каб беларускі бок прыняў вычарпальныя захады па хутчэйшым затрыманьні грамадзяніна Кіргізстана Жаныбека (Жаныша) Бакіева і яго экстрадыцыі ў Кіргізстан», — гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы МЗС Кіргізстана.

Таксама паведамляецца, што нота перададзена паслу Беларусі Віктару Дзянісенку намесьнікам міністра замежных спраў Аскарам Бешымавым. Кіргізскі дыплямат пры гэтым выказаў «заклапочанасьць кіргізскага боку ў сувязі са згаданым фактам».

У паведамленьні з Кіргізстана таксама гаворыцца, што гэтая нота стала рэакцыяй на публікацыю ў шэрагу замежных выданьняў інфармацыі пра знаходжаньне Жанібека Бакіева, аб’яўленага ў міжнародны вышук, у Беларусі.

Малодшы брат былога прэзыдэнта Кіргізстана ачольваў службу дзяржаўнай аховы. Ён абвінавачваецца ў шэрагу цяжкіх злачынстваў, сярод якіх масавы расстрэл дэманстрантаў 7 красавіка 2010 году.

Беларускія блогеры распаўсюдзілі фатаграфіі чалавека, зьнешне падобнага на Жанібека Бакіева. Гэтак, блогер Пашкевіч сьцьвярджае, што ён зрабіў фота на вуліцы Карла Маркса ў Менску 17 жніўня.

Старэйшы брат Бакіева — былы прэзыдэнт Кіргізстана — прыляцеў у Менск па асабістым запрашэньні Аляксандра Лукашэнкі. Улады Кіргізстана зьвярталіся да беларускага боку з просьбай экстрадыраваць яго. Аднак у чэрвені 2010 году Генэральная пракуратура Беларусі прыняла рашэньне не выдаваць яго.

Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных пракамэнтаваў для «Свабоды» паведамленьне з Кіргізстана: «Пры атрыманьні дадзены дакумэнт будзе накіраваны ў кампэтэнтныя органы».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG