Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Статкевіч ў камэры чуў, як звонку яго віншавалі з днём народзінаў воклічамі «Жыве Беларусь»

21 жніўня прыйшоў ліст ад Мікалая Статкевіча. Сваёй жонцы Марыне Адамовіч былы кандыдат на прэзыдэнта паведаміў, што чуў з камэры, як 12 жніўня вязьні Магілёўскай турмы віншавалі яго з днём народзінаў. Таксама Мікалаю Статкевічу вядома пра акцыі салідарнасьці зь ім, якія ладзілі каля турмы і ў іншых месцах грамадзкія актывісты краіны.

«Мне казалі людзі і раней, якія былі звонку, што турма раўла і там крычалі „Ура!“, „Віншуем!“ ды „Жыве Беларусь!“. І ён гэта чуў».

Паводле зьвестак зь ліста Мікалая Статкевіча, да яго ў турму таксама дайшло болей за 70 пісьмовых віншаваньняў з днём народзінаў. Палітык перадаў падзяку ўсім, што выявіў зь ім салідарнасьць.

Мікалай Статкевіч адбывае самы вялікі з ўсіх пакараных за Плошчу тэрмін — 6 гадоў зьняволеньня. З пачатку года палітыка трымаюць ў крытай Магілёўскай турме.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG