Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Цырк за дротам» — Vinsent пра «плюшавы дэсант»


Ад 21 жніўня і штотыдзень на Радыё Свабода — сатырычная праграма актора і музыкі Vinsent’а «Цырк за дротам».

Праграма ўяўляе самой некалькіхвілінныя аўдыёбайкі зь відэшэрагам на актуальныя тэмы тыдня. Героі перадачы — высокапастаўленыя дзяржаўныя чыноўнікі, палітыкі, актывісты апазыцыі і БРСМ, дзеячы мастацтва, спартоўцы і журналісты.

Уступ-прэзэнтацыя новай праграмы:


Перадачы будуць выходзіць па аўторках-серадах у эфіры, на сайце www.svaboda.org, а таксама ў суполках Свабоды вКонтакте, Фэйсбуку і twitter. Аўдыё можна слухаць і спампоўваць на сайце ці вКонтакте, відэа — на youtube.

Слухачы, чытачы, а галоўнае — сябры суполак «Свабоды» у сацыяльных сетках могуць прапаноўваюць свае тэмы і сюжэтныя павароты для наступных выпускаў. Аўтары найбольш цікавых ідэяў атрымаюць падарункі ад Радыё Свабода.


Першы выпуск можна паслухаць у аўдыёфармаце:


Дзьмітры Папко (творчы псэўданім Vinsent) стаў вядомы дзякуючы сваім палітычным песьням у стылі рэп. Дэбютны альбом — «Пачатак». Апошні год выступае «жывым» складам. Зьняўся ў фільме Андрэя Курэйчыка «Вышэй за неба», а таксама сыграў галоўную ролю ў фільме «Жыве Беларусь!», прэм’ера якога чакаецца ўвосень.

У інтэрвію «Свабодзе» Vinsent падзяліўся думкамі пра новую праграму.


Радыё Свабода: Чаму «Цырк за дротам»?

Vinsent

Vinsent

Vinsent: «За дротам», бо ўсё гэта адбываецца ва ўмовах несвабоды. Гэта перафразаваны выраз «цырк на дроце». У Беларусі вельмі часта здараюцца абсурдныя сытуацыі. Усё гэта разам складваецца у своеасаблівае цыркавое прадстаўленьне.

Радыё Свабода: Калі ў двух словах, то аб чым перадача?

Vinsent: Калі коратка, то пішацца і абыгрываецца пэўная гісторыя, пэўны сюжэт з рэальнага жыцьця, зьмяшаны з мастацкай выдумкай. Тэмы выдумвае само жыцьцё, актуальныя беларускія падзеі паўстаюць у форме фэльетону і фарсу. Героі — гэта непасрэдна ньюсмэйкеры, якія чымсьці праславіліся, ці «праславіліся» за апошні час.

Беларусам неабходная «кропля сацыяльнага пазытыву». Грамадзтва закансэрваванае, дыхаць цяжка.

Радыё Свабода: Дык, можна сказаць, гэта працяг ці ўсё ж новае ўвасабленьне Vinsent’a?

Vinsent: У творчым пляне праект «Цырк за дротам» ня мае нічога агульнага зь песьнямі Vinsent’a, бо як Vinsent я прадстаўляю зусім іншыя мастацкія формы. «Цырк за дротам» зьяўляецца маім сайд-праектам. Абсалютна новы для мяне жанр — сатыра, але я з энтузіязмам узяўся за рэалізацыю гэтага шоў.


Радыё Свабода: А швэды, чаму менавіта яны сталі героямі першага выпуску?


Vinsent: Таму што гэта самая яскравая падзея за апошні час. Нашае шоў будзе закранаць актуальныя цікавыя тэмы. І важна, што слухачы змогуць прапаноўваць свае тэмы для рубрыкі. Будзем у шчыльным кантакце з аўдыторыяй.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG