Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міжнародны друк шырока камэнтуе прысуд – два гады пазбаўленьня волі, які вынес расейскі суд тром ўдзельніцам палітычнага пэрфомансу ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве.

Прапануем вам вытрымкі зь некаторых публікацый.

The Wall Street Journal

За судом над Pussy Riot ўважліва назіраюць актывісты-праваабаронцы Але інвэстарам таксама варта ўзяць гэты працэс пад увагу. Лёс трох удзельніц групы шмат скажа пра стан законнасьці ў Расеі.

Інвэстыцыі ў сярэднім складалі 21% ВУП Расеі з 2000 па 2011 гады, што напалову менш аналягічнага паказчыка ў Кітаі. Становішча маглі б выправіць вялікія замежныя прамыя інвэстыцыі.

Справа Pussy Riot наўрад ці зьяўляецца прыкметай таго, што інвэстыцыйны клімат у Расеі зьмяніўся ў лепшы бок. Невыкананьне законаў - адна з прычын, паводле якіх Расія гібее на 120-м месцы па спрыяльнасьці дзелавога асяродзьдзя ў бізнэс-рэйтынгу Сусьветнага банку.

Падобна справе Хадаркоўскага, прысуд Pussy Riot, хутчэй за ўсё, стане водападзелам для Расейскай Фэдэрацыі і для прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна асабіста. Абодва працэсы праходзілі пад пільным поглядам міжнароднай супольнасьці, і абодва нанесьлі страты рэпутацыі краіны.
Але, калі справа Хадаркоўскага ўзрушыла ўвесь сьвет, справа Pussy Riot толькі пацьвярджае тое, што шмат хто ўжо ведаў: Пуцін не такі чалавек, каб ісьці на кампрамісы і ставіць інтарэсы краіны вышэй за свае уласныя.

Абвінаваўцы па справе Pussy Riot перайшлі межы проста несправядлівага працэсу і зьвярнуліся да суду ў духу інквізыцыі: да прыкладу, у нейкі момант пракурор спытаў сьведку, ці не лічыць ён, што ў падсудных мог усяліцца дэман падчас іх пэрформансу.

Крамлёўскія тэхнакраты выказвалі незадаволенасьць (у асноўным, не на публіцы), што гэты суд прымушае краіну глядзець у мінулае і наносіць шкоду інтарэсам бізнэсу.

Што тычыцца тых, хто стаў на бок Pussy Riot, то амаль няма сумневаў: яны выкарыстоўваюць чарговае грубае парушэньне закону, каб надаць новыя сілы пратэстнаму руху, і, безумоўна, яны выйграюць ад міжнароднага увагі, якую гэты суд ужо прыцягнуў.

Independent

Пасьля таго як удзельніцы Pussy Riot былі прысуджаныя да двух гадоў турмы, акцыі ў іх падтрымку прайшлі па ўсім сьвеце. Ва Ўкраіне удзельніца жаночай пратэстнай групы Femen спілавала гіганцкі крыж, у Н'ю-Ёрку і Лёндане натоўпы раззлаваных мужчын і жанчын сабраліся вакол пасольстваў. Каля расейскага пасольства ў Лёндане 200 дэманстрантаў сядзелі ў макеце турэмнай камэры. "Існуе выдатная традыцыя ў панк-року, калі фэміністкі выкарыстоўваюць свае цела для адкрытага выказваньня сваіх палітычных поглядаў. Тое, што з імі адбылося, гэта жудасна», - кажа Кіра О'Рейлі, артыстка з ружовай маскай на галаве.
Многія расейцы, якія жывуць у Лёндане, далучыліся да пратэстаў. "Я не ведала пра іх існаваньне да суду. Калі я размаўляю з маёй мамай па тэлефоне, яна нічога не ведае пра пратэсты і аб зьмене настрояў у Расіі. Я ня ведаю, наколькі сапраўды там зьмяніліся настроі» - кажа Яна Мелкумова з Масквы. "Я - палітычны эмігрант. Pussy Riot паказваюць, што мы не павінны баяцца адкрыта казаць аб карупцыі ў царкоўнай іерархіі, ва ўрадзе. Ніякай дэмакратыі няма, Расея стала ізноў дыктатурай, а Пуцін - царом" - заяўляе 42-гадовы Яўген Легідзін.

Le Nouvel Observateur

Наяўнасьць толькі двух падыходаў - добра ці дрэнна - да прысуду Pussy Riot не дае магчымасьці для больш глыбокіх развагаў над тым, што адбылося.

Асуджэньне на два гады калёніі удзельніц Pussy Riot прывяло да зьяўленьня валу камэнтароў, якія ў асноўнай масе зьвяліся да маніхейства. Калі мы хочам дапамагчы разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці ў Расеі і дамагчыся большай павагі да грамадзянскіх свабодаў, ці павінны мы факусавацца на гэтых спявачках? Што адбылося б з панк-гуртом, правядзі ён забаронены канцэрт у Нотр-Даме або іншым саборы, ў сынагозе або мячэці?

The New York Times

Ад Мадоны да Б'ёрк, ад элітнага New Yorker да папулісцкага Daily Mail, увесь сьвет аб'яднаўся ў падтрымцы дзёрзкіх расейскіх фэміністак з Pussy Riot і супрацьстаяньні тупой жорсткасьці, ўжытай да іх дзяржавай.

Аднак у безумоўнай падтрымцы Захадам таго, што робяць гэтыя дзяўчыны, ёсьць нешта, што прымушае адчуваць сябе вельмі няўтульна, паколькі філязофія, дзейнасьць і нават музыка Pussy Riot хутка апынуліся на другім пляне на фоне той карысьці, якую яны прыносяць у справе дыскрэдытацыі аднаго з галоўных геапалітычных праціўнікаў Амэрыкі.

Колькі прыхільнікаў "панк-набажэнства" Pussy Riot ў храме Хрыста Збаўцы і кранальнага апошняга слова Надзеі Талаконьнікавай прыйшлі б у такой жа захапленьне ад яе ўдзелу, аголенай і цяжарнай, у публічнай оргіі ў адным з маскоўскіх музэяў у 2008 годзе?

Выхадкі, падобныя гэтай, прыцягнулі б увагу паўсюль, а не толькі ў аўтарытарнай Расеі. Жывы, дэмакратычны, антыпуцінскі фэмінізм неаддзельны ад мяцежнага анархізму, празьмерных сэксуальных правакацый і вельмі левай палітычнай праграмы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG