Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама патлумачыў, калі ЗША ўмяшаюцца ў канфлікт у Сырыі


Баі ў прадмесьцях Алепа
Баі ў прадмесьцях Алепа

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў у панядзелак, што стаўленьне ЗША да канфлікту ў Сырыі зьменіцца, калі рэжым сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада ўжыве хімічную зброю. Па словах Абамы, любое перамяшчэньне наяўных у Сырыі запасаў хімічнай зброі пацягне за сабой «велізарныя наступствы», — аж да ваеннага ўмяшаньня.

У Сырыі, паводле дадзеных праваабаронцаў, у панядзелак загінулі сто чалавек. Большасьць сталі ахвярамі авіяналётаў і бамбаваньня ў горадзе Алепа на поўначы краіны і ў асобных раёнах Дамаску. Баі паміж урадавымі войскамі і паўстанцамі аднавіліся таксама ў горадзе Дэраа на поўдні Сырыі, дзе 17 месяцаў таму і пачаўся канфлікт. Праваабаронцы паведамляюць таксама, што ў адным з прадмесьцяў Дамаску былі знойдзеныя 12 целаў, у тым ліку два дзіцячых, са сьлядамі катаваньняў.

Раней у інтэрвію тэлеканалу «France 24» новы міжнародны пасланьнік па Сырыі Ляхдар Брагімі заявіў, што ў краіне ідзе грамадзянская вайна. Сырыйскі МЗС выказаў абурэньне ў сувязі з гэтай заявай і назваў Брагімі «кіраўніком змоўшчыкаў». Дамаск па-ранейшаму вінаваціць у распальваньні канфлікту «ўзброеныя тэрарыстычныя групоўкі», якія, паводле сырыйскіх афіцыйных асобаў, дзейнічаюць пры падтрымцы замежных дзяржаваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG