Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International заклікае зьняць абвінавачваньні з Башарымава і Сурапіна


Amnesty International прыняла адмысловую заяву з нагоды вызваленьня Сяргея Башарымава і Антона Сурапіна з-пад варты пад падпіску аб нявыезьдзе.

У заяве адзначаецца, што яны абодва абвінавачваюцца паводле артыкулу 16 («саўдзел у злачынстве») і артыкулу 371 («незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь») Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь і што ім можа пагражаць да сямі гадоў турмы.

Amnesty International падкрэсьлівае, што Сурапін пасьля вызваленьня ня мае права пакінуць свой родны Слуцак без дазволу КДБ і таксама не павінны раскрываць любую інфармацыю, зьвязаную з расьсьледаваньнем.

Арганізатары палёту са Studio Total асудзілі арышты і заявіў, што ні Башарымаў, ні Сурапін ня мелі ніякай сувязі з палётам і ня ведалі пра яго плянаваньне.

Amnesty International заклікае зьвяртацца да беларускіх уладаў з заклікам неадкладна зьняць абвінавачаньні супраць Сяргея Башарымава і Антона Сурапіна.
XS
SM
MD
LG