Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У склад Цэнтральнай выбарчай камісіі з правам дарадчага голасу ўвайшлі пяць прадстаўнікоў палітычных партый Беларусі. У тым ліку Сяргей Калякін, Віктар Карнеенка, Ігар Лялькоў.

Як паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары», сябрамі ЦВК перад выбарамі Палаты прадстаўнікоў сталі лідар Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін, прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі Георгій Атаманаў, Лібэральна-дэмакратычнай партыі — Аляксандр Радкевіч, Аб’яднанай грамадзянскай партыі — Віктар Карнеенка, Партыі БНФ — Ігар Лялькоў.

Акрамя таго, пры Цэнтральнай камісіі акрэдытаваныя шэсьць нацыянальных назіральнікаў:

  • прадстаўнік Беларускага Хэльсінскага камітэту Зьміцер Чарных,
  • рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «За Саюз і камуністычную партыю Саюза» — Леанід Школьнікаў,
  • грамадзкага аб’яднаньня «За дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасьць» — Юры Пуздроў,
  • рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня "Белая Русь "— Сяргей Пігараў, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) — Іван Лабачоў,
  • Партыі БНФ — Юры Чавусаў.

Права мець сваіх прадстаўнікоў у ЦВК партыям, якія бяруць удзел у выбарах, дае артыкул 33-1 Выбарчага кодэксу, які дзейнічае з 2000 года.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG