Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пры канцы верасьня ў Менску заплянаваная прэсавая канфэрэнцыя Аляксандра Лукашэнкі для расейскіх рэгіянальных журналістаў. Усё будзе аплачана за кошт бюджэту.

Як паведамляе расейскі рэсурс omskinform.ru «амбасада Рэспублікі Беларусь у Расейскай Фэдэрацыі зьдзівіла рэдакцыі расейскіх рэгіянальных СМІ: дыпляматы разаслалі запрашэньні на 10-й штогадовую прэсавую канфэрэнцыю Аляксандра Лукашэнкі, прапаноўваючы прыехаць у Мінск поўнасьцю за кошт прымаючага боку».

Як вынікае з запрашэньня, мерапрыемства адбудзецца ў канцы верасьня — пачатку кастрычніка сёлета. Акрамя прэсавай канфэрэнцыі Лукашэнкі, 4-дзённы тур у Беларусь таксама прадугледжвае наведваньне шэрагу прамысловых і культурных аб’ектаў у беларускіх рэгіёнах. Выдаткі на пражываньне, харчаваньне і праезд бярэ на сябе бюджэт гэтпе заванай Саюзнай дзяржавы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG