Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнатар ЗША Кірк зьвярнуўся да IIFH ў справе Беларусі


Ілюстрацыйнае фотак

Ілюстрацыйнае фотак

Амэрыканскі сэнатар ад штату Ілінойс Марк Кірк заклікаў Міжнародную фэдэрацыю хакею (IIFH) прыпыніць свае пляны адносна правядзеньня чэмпіянату сьвету 2014 году ў Беларусі.

«Жорсткія рэпрэсіі прэзыдэнта Лукашэнкі супраць свабоды выказваньняў і сходаў не павінны мець бонусу з боку IIFH. Міжнародная супольнасьць мусіць быць з народам Беларусі, а не з дыктатарам, які пазбаўляе гэты народ асноўных правоў чалавека»,— гаворыцца ў заяве сэнатара, якую распаўсюдзіла праваабарончай арганізацыя «Libereco — Partnership for Human Rights».

У 2011-м годзе Марк Кірк стаў першым амэрыканскім палітыкам, які падключыўся да гэтага нямецка-швайцарскага праекту. Мэта «Libereco — Partnership for Human Rights» — сачыць за праблемамі беларускіх палітвязьняў, падтрымліваць іх і іх сем’і, распаўсюджваць інфармацыю пра гэтых людзей і дамагацца іх вызваленьня.

У рамках праекту «Libereco — Partnership for Human Rights» Марк Кірк узяў шэфства над палітвязьнем Мікалаем Аўтуховічам, які утрымліваецца ў Гарадзенскай турме.

«Я захапляюся Мікалаем Аўтуховічам за яго мужнасьць у барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека ў апошняй дыктатуры Эўропы», — адзначыў тады Марк Кірк і выказаў сваю рашучасьць дамагацца вызваленьня гэтага ды іншых беларускіх палітвязьняў.
XS
SM
MD
LG