Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Карэі на пасаду прэзыдэнта прэтэндуе дачка забітага дыктатара


Пак Кын Хэ стала кандыдатам на бліжэйшых прэзыдэнцкіх выбарах у Паўднёвай Карэі ад кіруючай партыі «Сэнуры». Яна — дачка Пак Чжон Хі, якому ставяць у заслугу зьяўленьне паўднёвакарэйскага эканамічнага цуду, а ў віну — дыктатарскі стыль кіраваньня.

Пак Чжон Хі прыйшоў да ўлады ў выніку дзяржаўнага перавароту ў 1961 годзе, перажыў некалькі спробаў замаху на жыцьцё. Урэшце ў кастрычніку 1979 Пак Чжон Хі быў застрэлены кіраўніком выведкі краіны, які заявіў, што яго крок прадыктаваны патрыятычнымі матывамі.

У апошнія гады свайго жыцьця дыктатар заўсёды браў з сабой у паездкі сваю старэйшую дачку Пак Кын Хэ, якую сталі называць «першай лэдзі». Цяпер Пак Кын Хэ — 60 гадоў. Калі яна будзе абраная, то стане першай у Паўднёвай Карэі жанчынай-прэзыдэнтам. Галоўным канкурэнтам партыі «Сэнуры» на выбарах стане Дэмакратычная аб’яднаная партыя, якая яшчэ ня выбрала свайго кандыдата.

У краіне законам прадугледжаны толькі адзін прэзыдэнцкі тэрмін. Выбары ў Паўднёвай Карэі прызначаныя ў 2012 годзе на памятную для беларусаў дату — 19 сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG