Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сурапін хоча ажаніцца зь дзяўчынай, якая даслала яму здымкі мядзьведзікаў


Антон Сурапін

Антон Сурапін

http://www.youtube.com/embed/kOjS-G6cN-8

Як паведамляе Белсат, адразу пасьля вызваленьня з «амэрыканкі» Антон Сурапін пачаў шукаць Кацярыну Скурат. Ён хоча прызнацца ў каханьні дзяўчыне, якая прыслала яму фоты з плюшавымі мядзьведзікамі. Гэтыя фотаздымкі паслужылі падставаю для арышту і абвінавачаньня Сурапіна.

Празь «Белсат» Антон Сурапін прызнаецца Каці ў каханьні і просіць яе выйсьці на сувязь.

Спачатку Антон не раскрываў асобы, якая даслала яму фотаздымкі цацак, што паслужылі першым дакумэнтальным пацьверджаньнем рэальнасьці «плюшавага дэсанту». Цяпер гэта ўжо ня мае сэнсу, мяркуе Антон.

Фотаздымкі плюшавых мядзьведзяў, скінутых швэдамі з самалёта, да Сурапіна трапілі ад сяброўкі Каці Скурат, якая жыве ў Івянцы. Зь дзяўчынаю фатограф пазнаёміўся завочна — праз сацыяльную сетку «ВКонтакте». А празь некаторы час яны пабачыліся ў «рэале», на цукеркавым фэсьце ў Івянцы.

Антон узгадвае, як напрыканцы таго фэстывальнага дня зрабіў Каці жартаўлівую прапанову рукі і сэрца, але цяпер хоча паўтарыць свае словы ўсур’ёз.

Увесь месяц, што Антон правёў за кратамі «амэрыканкі», Кацярына была ў ягоных думках. Праз адваката ён перадаваў Каці прызнаньне ў каханьні, аднак не атрымліваў ніякага адказу.

16-гадовая дзяўчына таксама прайшла праз допыт, шукала дапамогі ў незалежных журналістаў, а пасьля знікла — яе тэлефон не адказвае, а старонка з сацыяльнай сеткі выдаленая.

Антон просіць дзяўчыну выйсьці на сувязь і кажа, што праз 1,5 гады хацеў бы згуляць зь ёю вясельле.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG