Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз увосень можа выключыць Макея з "чорнага сьпісу"


Эўразьвяз прыняў да ведама прызначэньне Аляксандрам Лукашэнкам Уладзімера Макея новым міністрам замежных справаў. Ці паўплывае яго новая пасада на карэкціроўку сьпісу неўязных, дзе Макей пакуль што знаходзіцца?

Вось што адказаў Радыё Свабода прэсавы сакратар вярхоўнай прадстаўніцы Эўразьвязу Кэтрын Эштан:

«Спадар Макей цяпер зьяўляецца суб’ектам абмежавальных захадаў ЭЗ. У кантэксьце будучага перагляду абмежавальных захадаў сёлета восеньню Эўразьвяз вызначыцца са сваёй пазыцыяй».

У электронным лісьце, які атрымала Радыё Свабода ад прэсавага сакратара Эштан Сэбастыяна Брабанта таксама гаворыцца, што Эўразьвяз пацьвярджае сваю палітыку крытычнага ўзаемадзеяньня з афіцыйным Менскам і далейшага цеснага супрацоўніцтва зь беларускім народам і грамадзянскай супольнасьцю.

Эўразьвяз, гаворыцца ў лісьце, будзе працягваць настойваць на неадкладным і безумоўным вызваленьні ўсіх палітычных зьняволеных і іх рэабілітацыі. Гэта азначае, што Эўразьвяз будзе працаваць з новым міністрам па той самай схеме, што і зь міністрам Мартынавым.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG