Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шушкевіч пра прызначэньне Макея: «Ніякіх зьменаў тут ня будзе»


Станіслаў Шушкевіч

Станіслаў Шушкевіч

Адстаўку Сяргея Мартынава і прызначэньне міністрам замежных спраў кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Макея камэнтуе колішні старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч.

«Горш ня будзе. І лепей ня будзе. Ну, Мартынаў служыў ужо так, што лепей служыць немагчыма. Але я думаю, што розьніцы асабліва тут няма.

Макей — чалавек адукаваны, служыць ён так, што больш паслужлівага вы ня знойдзеце. Разумны. Ведае, што робіць. Так што ніякіх зьмен тут ня будзе».
XS
SM
MD
LG