Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі не камэнтуе інфармацыю блогераў пра тое, што ў Менску знаходзіцца чалавек, падобны на Джаныбека Бакіева, брата экс-прэзыдэнта Кіргізстана Курманбека Бакіева.

«Мы не камэнтуем гэтую інфармацыю», — заявілі «Інтэрфаксу» ў МУС Беларусі.

Беларускія СМІ з спасылкай на Facebook апублікавалі фатаграфіі чалавека, падобнага на Джаныбека Бакіева. Блогер Міхаіл Пашкевіч сьцьвярджае, што зрабіў гэтыя фота 17 жніўня ў цэнтры Менску, на вуліцы Карла Маркса.

Раней МУС таксама адмаўлялася ад камэнтароў з нагоды таго, у якім статусе знаходзіцца ў Беларусі сам Курманбек Бакіеў.

Начальнік дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун заявіў, што нацыянальнае заканадаўства Беларусі не прадугледжвае публічнага раскрыцьця інфармацыі пра тое, у якім статусе знаходзяцца на тэрыторыі рэспублікі экс-прэзыдэнт Кіргізстана Курманбек Бакіеў і члены яго сям’і .

Кіргізстан дамагаецца выдачы Бакіевых, але афіцыйны Менск адмаўляе.
XS
SM
MD
LG