Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Асуджаная на сьмерць жонка былога высокапастаўленага кітайскага палітыка


Гу Кайлай на судовым працэсе

Гу Кайлай на судовым працэсе

Гу Кайлай – жонка былога высопастаўленага кітайскага палітыка Бо Сілая – асуджаная да сьмяротнага пакараньня. Суд прызнай яе вінаватай у забойстве брытанскага бізнэсмэна Ніла Хейвуда.

Гу Кайлай прысуджаная да сьмяротнага пакараньня з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на два гады. Паводле кітайскай юрыдычнай практыкі гэта азначае, што, хутчэй за ўсё, праз два гады сьмяротны прысуд будзе заменены пажыцьцёвым зьняволеньнем.

У ходзе судовага працэсу, які працягваўся адзін дзень, Гу Кайлай прызнала сябе вінаватай. Прызначаны падсуднай дзяржаўны адвакат заявіў, што не будзе абскарджваць прысуд, паколькі яго падабаронная "адказная" за злачынства.

Брытанца знайшлі мёртвым у гатэлі горада Чунцын ў лістападзе мінулага года. Спачатку выказвалася меркаваньне, што прычынай сьмерці стала празьмерная доза алькаголю. Пазьней стала вывучацца вэрсія атручваньня. Па дадзеных сьледзтва, сям'ю Бо і Хейвуда зьвязвалі агульныя камэрцыйныя інтарэсы.

Муж Гу Кайлай Бо Сілай у сакавіку гэтага года быў выключаны са складу Палітбюро і ЦК Камуністычнай партыі Кітаю па абвінавачваньні ў сур'ёзным парушэньні партыйнай дысцыпліны.

Справа Бо Сілая стала адным з самых гучных карупцыйных скандалаў у КНР у апошнія гады.
XS
SM
MD
LG