Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская амбасада ў Швэцыі спыніла прыём дакумэнтаў на візы


МЗС Беларусі
МЗС Беларусі

Падданыя Швэцыі змогуць атрымліваць беларускія візы ў дыпмісіях Беларусі ў Літве, Латвіі і Эстоніі.

Пра гэта заявіў БЕЛТА прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных:

«Яны могуць зьвяртацца ў нашы дыпмісіі ў Латвіі, Літве і Эстоніі, калі казаць пра самыя блізкія для іх краіны».

Апрача таго, з 1 верасьня ў Беларусі ўступаюць у сілу новыя нормы, згодна зь якімі замежныя грамадзяне могуць атрымліваць візы па прыбыцьці ў Нацыянальны аэрапорт Менск, калі ў іх краінах няма дыпляматычных прадстаўніцтваў Беларусі.

Паводле распараджэньня Аляксандра Лукашэнкі беларуская амбасада ў Стакгольме закрываецца.

Беларускі МЗС таксама адклікаў візы ва ўсіх швэдзкім дыпляматаў, што прывядзе да закрыцьця швэдзкай амбасады ў Менску. Інтарэсы Швэцыі ў візавых пытаньнях у Менску прадстаўляе амбасада Эстоніі.

Дыпляматычны канфлікт выкліканы нежаданьнем афіцыйнага Менску бачыць на сваёй тэрыторыі амбасадара Стэфана Эрыксана, а таксама акцыяй 2 грамадзян Швэцыі, якія 4 ліпеня зь лёгкаматорнага самалёта раскідалі плюшавых мядзьведзікаў з заклікамі да свабоды ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG