Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў згодна з каляндарным плянам падрыхтоўкі і правядзеньня выбараў павінна скончыцца 23 жніўня.

Аднак ЦВК Беларусі папрасіла акруговыя выбарчыя камісіі зарэгістраваць прэтэндэнтаў на дэпутацкае крэсла адначасова ў перадапошні магчымы дзень 22 жніўня. Там, дзе камісія ня справіцца, магчыма, рэгістрацыя адбудзецца 23 жніўня.

Сярод патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты вялікая колькасьць партыйцаў — 252 чалавекі, ці больш за 50% ад агульнай колькасьці тых, хто падаў дакумэнты на рэгістрацыю.

Жаданьне пазмагацца за дэпутацкі мандат выказалі больш за 20 дзейных дэпутатаў і дэпутатаў мінулых скліканьняў.
XS
SM
MD
LG