Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судан: у авіякатастрофе загінулі міністар і шэраг палітыкаў


На поўдні Судану ў авіякатастрофе загінулі больш за 30 чалавек, у тым ліку міністар па справах рэлігіі Газі ас-Садэк і лідэр Партыі справядлівасьці Макі Алі Балаіль.

Пра гэта паведамілі мясцовыя ўлады.

Самалёт упаў у гарах у раёне горада Таладзі, у штаце Паўднёвы Кардафан — на мяжы з Паўднёвым Суданам, які стаў незалежнай дзяржавай у ліпені 2011 году.

Урадавая дэлегацыя ляцела са сталіцы краіны Хартуму ў Таладзі, на сьвяткаваньне Ід аль-Фітра, сьвята заканчэньня Рамадану.

XS
SM
MD
LG