Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьмяротнік дэтанаваў выбуховае прыстасаваньне ў той момант, калі паліцыянты заходзілі ў двор дому

Выбух у інгускім горадзе Малгабек учыніў сьмяротнік, – пацьвярджаюць праваахоўныя органы Расеі. Паведамляецца пра восем загінулых і больш за дзесяць параненых – усе – супрацоўнікі паліцыі.

Выбух здарыўся, калі паліцыянты накіроўваліся на пахаваньне ўчастковага, які быў застрэлены невядомымі мінулай ноччу. Сьмяротнік дэтанаваў выбуховае прыстасаваньне ў той момант, калі паліцыянты заходзілі ў двор дому, дзе праходзіла жалобная цырымонія.

Асоба сьмяротніка ўстанаўліваецца.
XS
SM
MD
LG