Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жана Літвіна стала невыязной праз «кампутарны збой»


Жана Літвіна

Жана Літвіна

Старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Жанна Літвіна выключаная са сьпісу невыязных.

Пра гэта гаворыцца ў атрыманым з дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі МУС паведамленьні.


Як перадае прэс-служба БАЖ, чыноўнікі дэпартамэнту спасылаюцца на кампутарны збой, які нібыта адбыўся ў іх з 24 лютага па 10 сакавіка 2012 году.


Літвіна лічыць гэтую прычыну надуманай і зьвязвае яе з канкрэтным рашэньнем афіцыйнага Менску.

«Унясеньне дэмакратычных палітыкаў, праваабаронцаў ды незалежных журналістаў у чорны сьпіс было, відавочна, прыдумкай нейкай гарачай галавы. Аднак у выніку беларускія ўлады так і ня здолелі падмацаваць забарону на выезд хоць якімі юрыдычнымі падставамі, таму вымушаныя былі прызнаць уласную паразу і сьпіхнуць парушэньне маіх канстытуцыйных правоў на кампутарны збой», — лічыць Літвіна.


Тым часам у чорным сьпісе МУС па-ранейшаму знаходзяцца трое сябраў БАЖ — Аляксандр Атрошчанкаў, Андрэй Дынько і Міхаіл Янчук.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG