Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Разгромлены офіс Гбагбо


Ларан Гбагбо падчас выступу у Абіджане 9 кастрычніка 2010 году

Ларан Гбагбо падчас выступу у Абіджане 9 кастрычніка 2010 году

У Абіджане разгромлена памяшканьне партыі «Народны фронт Кот-д’Івуара», у якую ўваходзіў былы прэзыдэнт краіны Ларан Гбагбо.

Група ўзброеных людзей ўварваліся ў будынак штаб-кватэры партыі і выкрала дакумэнты. У сутыкненьні з ахоўнікамі два чалавекі атрымалі раненьні.

У 2010 году краіна перажыла крызіс і узброены канфлікт, зьвязаны з вынікамі мінулых прэзыдэнцкіх выбараў. Тагачасны прэзыдэнт Ларан Гбагбо пацярпеў паразу, але адмовіўся перадаць уладу пераможцу Алассану Уаттара.

Паводле дадзеных ААН, ахвярамі ўзброенага супрацьстаяньня ў той час сталі больш за адну тысячу чалавек.

XS
SM
MD
LG