Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія: улады арыштавалі фінансы апазыцыі


Бідзіна Іванішвілі

Бідзіна Іванішвілі

Гэты крок грузінскіх уладаў прыйшоўся на агітацыйную кампанію перад выбарамі ў парлямэнт, прызначанымі на 1 кастрычніка.

Члены грузінскай апазыцыйнай кааліцыі Грузінская мара зьвінавацілі ўлады ў арышце рахункаў руху і пераводзе адтуль 60-ці тысяч даляраў у дзяржаўны бюджэт. Апазыцыянэры адзначаюць, што гэтая канфіскацыя здарылася на фоне нядаўняга рашэньня суду аб аштрафаваньні Грузінскай мары на суму паўтара мільёна даляраў паводле закідаў у незаконным фінансаваньні.

Брытанская піяр-фірма, якая прадстаўляе лідэра грузінскай апазыцыі Бідзіну Іванішвілі, заявіла, што ўлады сканфіскавалі грошы з рахункаў усіх шасьці партый кааліцыі. Гэты крок грузінскіх уладаў прыйшоўся на агітацыйную кампанію перад выбарамі ў парлямэнт, прызначанымі на 1 кастрычніка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG