Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арцём Пракапенка абвясьціў галадоўку і трапіў у ШЫЗА


Арцём Пракапенка

Арцём Пракапенка

У пятніцу бацька палітвязьня Анатоль Пракапенка з адвакатам наведалі Магілёўскую калёнію, дзе Арцём адбывае 7-гадовае пакараньне. Кіраўніцтва калёніі паведаміла адвакату, што з 8 жніўня Арцём галадае, а 15 жніўня яго зьмясьцілі ў ШЫЗА.

На думку маці Арцёма спадарыні Віялеты, яе сына хочуць ізаляваць у калёніі.

Раней палітвязьню забаранілі атаварвацца нават на 100 тысяч (як злоснаму парушальніку, яму скарацілі так званую «атаварку» з 500 тысяч да 100 тысяч). Яго справабалі перавесьці на працу ў першую зьмену (а працуе Арцём памочнікам маляра), і тады ён заставаўся б без абеду. Бо Прапакенка — вэгетарыянец, і замест абеду сам гатуе сабе кашу — залівае кіпнем паўфабрыкат. Калі б ён працаваў у другую зьмену, заставаўся б зусім бяз кашы на абед.

Лісты палітвязень атрымлівае толькі ад бацькоў, уся астатняя карэспандэнцыя да яго не даходзіць. Маці Ігара Аліневіва спадарыня Валянціна пасылала Пракапенку віншавальныя паштоўкі зь Вялікднем, з днём народзінаў, і яны вярнуліся.

Бацькі Пракапенкі разам з адвакатам зьбіраюцца наведаць Арцёма 22 жніўня, калі ён павінен выйсьці з ШЫЗА.
XS
SM
MD
LG