Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьня Сяргея Каваленку з ШЫЗА, дзе ён адбыў агулам 16 сутак, у атрад так і не перавялі. З 14 жніўня ён знаходзіцца ў мэдычнай частцы. Прычым, там ён знаходзіцца адзін.

На думку жонкі палітвязьня Алены Каваленкі, яго хочуць ізаляваць. Верагодней за ўсё, стан здароўя Сяргея пагоршыўся, бо ў яе ўзялі для палітвязьня лекі для лячэньня падстраўнікавай залозы, страўніка, нырак і печані.

Адразу пасьля доўгатэрміновага спатканьня зь сям’ёй прыканцы ліпеня Каваленку зьмясьцілі ў карцар спачатку на 9 сутак, потым тэрмін працягнулі яшчэ на 7 сутак.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG