Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску праходзіць футбольны турнір памяці Генадзя Карпенкі


Генадзь Карпенка

Генадзь Карпенка

За «Кубак Свабоды» на 16-м турніры па футболе змагаюццца 6 каманд палітыкаў, праваабаронцаў і незалежных журналістаў:

  • Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ),
  • Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП),
  • Партыі БНФ, руху «За Свабоду»,
  • аргкамітэту па стварэньні «Беларускага Руху»,
  • Беларускага Хэльсінкскага камітэту (БХК).

Згодна з рэглямэнтам турніру, кожная з каманд згуляе з астатнімі, пераможца будзе выяўлены па колькасьці набраных ачкоў.

Дзеючым уладальнікам «Кубку Свабоды» зьяўляецца каманда аргкамітэту «Беларускага Руху». За час правядзення турніру памяці Карпенкі чатыры разы ўладальнікам галоўнага прызу станавілася зборная журналістаў. Тройчы турнір выйгравалі каманда АГП і зборная Партыі БНФ, па адным разе — зборныя фонду імя Карпенкі, Кансэрватыўна-хрысціянскай партыі БНФ і Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет», паведамляе БелаПАН.

Турнір «Кубак Свабоды» праводзіцца з 1997 году. Да гэтага падобныя спаборніцтвы былі прымеркаваныя да прыняцьця Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь і ў іх актыўна ўдзельнічаў сам Генадзь Карпенка. Пасьля сьмерці палітыка турнір назвалі яго імем.

Генадзь Карпенка памёр 6 красавіка 1999 году ў веку 49 гадоў. Раптоўная сьмерць апазыцыйнага палітыка выклікала шмат пытаньняў, якія да гэтага часу застаюцца без адказу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG