Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: ААН знайшла замену Анану


Ляхдар Брахімі
Ляхдар Брахімі

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун абвясьціў, што новым адмысловым пасланцам па Сырыі стаў былы міністар замежных спраў Альжыру Ляхдар Брахімі.

Ён зьменіць на гэтай пасадзе Кофі Анана, тэрмін паўнамоцтваў якога заканчваецца 31 жніўня. Анан падаў у адстаўку ў сувязі з правалам яго мірнага пляну па ўрэгуляваньні канфлікту ў Сырыі.

Брахімі ачольваў міністэрства замежных спраў Альжыру з 1991 па 1993 гады, працаваў спэцпасланнікам ААН у Іраку, Аўганістане, Гаіці і Паўднёвай Афрыцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG