Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International заявіла, што лічыць прысуд зьняволеньня удзельніцам гурту Pussy Riot палітычна матываваным.

На думку арганізацыі, Марыя Алёхіна, Надзея Талаконнікава і Кацярына Самуцэвіч былі незаконна прыцягнуты да адказнасьці за тое, што было законнай — хоць і патэнцыяльна абразьлівай — акцыяй пратэсту.

«Расейскія ўлады павінна адмяніць рашэньне суда і вызваліць удзельніц Pussy Riot неадкладна і безумоўна» — сказаў Джон Далгойсэн, дырэктар праграмаў Amnesty International для Эўропы і Сярэдняй Азіі.

І ён дадаў:

«Тое, што зрабілі Марыя Алёхіна, Надзея Талаконнікава і Кацярына Самуцэвіч, была разьлічанае на шок — і яно сапраўды шакавала шмат каго. Але прысудзіўшы іх да двух гадоў пазбаўленьня волі, Расея паставіла запруду свабодзе выказваньня ў дрэнным месцы.

Шэраг захадаў, якія абмяжоўваюць свабоду слова і сходаў, былі ўведзеныя ў адказ на хвалю пратэсту, якая суправаджалася нядаўнія парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары. Гэты суд зьяўляецца яшчэ адной спробай Крамля супрацьдзейнічаць іншадумству і пазбавіць іншадумства легітымнасьці. Гэта можа мець непрыемныя наступствы».

Удзельніцы Pussy Riot прызнаныя Amnesty International вязьнямі сумленьня.
XS
SM
MD
LG