Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанну Літвіну выключылі зь сьпісу невыязных


Жанна Літвіна

Жанна Літвіна

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна па пошце атрымала з Дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі афіцыйнае паведамленьне, што яе няма ў базе невыязных. Літаральна 25 ліпеня Жанна Літвіна наведвала свой раённы АГІМ і атрымала адказ, што знаходзіцца ў «чорным сьпісе».

Дакумэнт падпісаны намесьнікам начальніка Дэпартамэнту Міхаілам Грыбам. Супрацоўнікі Дэпартамэнту тлумачаць уключэньне Літвіной у сьпіс невыязных «збоем у кампутарнай базе», які нібыта быў з 24 лютага па 10 сакавіка гэтага году, і просяць «прабачэньня за непаразуменьне».

Між тым, прынамсі тры сябры БАЖ: Аляксандар Атрошчанкаў, Андрэй Дынько і Міхаіл Янчук — па-ранейшаму застаюцца ў «чорным сьпісе» МУС.
XS
SM
MD
LG