Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Луканін пра прысуд Pussy Riot: Гэта палітычнае рашэньне


Сяргей Луканін
Сяргей Луканін
17 жніўня Хамоўніцкі суд Масквы прызнаў вінаватымі Надзею Талаконьнікаву, Марыю Алёхіну і Кацярыну Самуцэвіч, абвінаваціўшы іх у хуліганстве за панк-малебен «Багародзіца, Пуціна прагані» ў маскоўскім Храме Хрыста Збаўцы, прысудзіўшы па два гады турмы кожнай.

Сваю пазыцыю выказвае юрыст поўнаэвангельскай царквы «Новае жыцьцё» Сяргей Луканін:

«Найперш, я, канечне, не магу адносіцца станоўча да таго, што зрабілі гэтыя дзяўчаты. Але тое, як паводзяць сябе ўлады Расеі ўвогуле, і гэты Хамоўніцкі суд у прыватнасьці, то, на маю думку, такое таксама нельга рабіць. Безумоўна, за тое, што яны ўчынілі, іх трэба было пакараць, але штраф ці на скрайні выпадак 15 сутак арышту цалкам адпавядала б таму, што яны ўтварылі.

Тое, што адбываецца зараз у судзе — а я таксама ўважліва сачыў за працэсам праз СМІ — дык відавочна, што ўлада аказвала ўціск на суд і такім чынам усё кантралявала. Таму я б сказаў так: я супраць таго, калі ўлада парушае свае ўласныя законы, а на маё перакананьне, якраз гэта зараз і адбываецца ў Маскве. Ужо сам факт таго, што тры гады запрасіў пракурор і амаль што такі тэрмін яны ўрэшце атрымалі, азначае, што гэта больш палітычнае рашэньне, чым рашэньне судовае. Гэта маё асабістае меркаваньне. Але само такое рашэньне ўжо дакладна не дадасьць папулярнасьці расейскім уладам».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG